Сустрэча з народнай творчасцю

04.11.2021

Выхаванцы аздараўленчага лагера “Лістападзік” Засульскай сярэдняй школы 04.11.2021 наведалі Цэнтр народнай творчасці в.Яблонаўка з мэтай пашырэння ведаў пра традыцыйнае народнае жыллё беларусаў, дзе яго гаспадыня  Янская А.П. цікава і змястоўна расказала пра аздабленне беларускай хаткі, пазнаёміла з некаторымі прадметамі хатняга ўжытку продкаў, развучыла з выхаванцамі вясёлы танец. Рабяты не толькі слухалі меладычныя беларускія песні ў выкананні Алы Пятроўны, але і не саромеліся спяваць свае. На вуліцы дзеці сфатаграфаваліся каля хаткі Бабы Ягі, чароўнага калодзежу, вясельнага вазка, драўляных фігур казачных герояў. Напрыканцы сустрэчы выхаванцы атрымалі сувеніры-абярэгі: дамавікі і анёлы.

IMG-6577af991e85c70c4d89b7af4a1bb27b-V

IMG-7bb2d7dc90a7854372f799495c5d0cc7-V

IMG-fde75447f0ea48a47c49b30a9a19922f-V

IMG-cad6f5ae4102251de7319e379451dd82-V