МАРШРУТ ПОСТРОЕН

20.04.2020
Інтэрактыўны дапаможнік«Турфірма “Стаўбчаначка”» стаў запатрабаваным не толькі сярод выхаванцаў, іх бацькоў і педагогаў раёна, але і зацікавіў карэспандэнтаў пазнавальнай турыстычнай праграмы тэлеканала БТ «Маршрут построен»

Выхаванне любові да сваей малой радзімы – задача вельмі складаная, асабліва, калі гаворка ідзе пра дзяцей дашкольнага ўзросту. Радзіма пачынаецца з любові да той зямлі, на якой ты нарадзіўся і жывеш. Але проста любіць родную зямлю недастаткова, неабходна  ведаць яе гісторыю, выдатныя месцы роднага горада, знакамітых землякоў, увогуле, усе тое, чым так ганарыцца  родны край.

Дадзены аспект стаў вядучым пры стварэнні педагагічным калектывам ДУА «Яслі-сад №4 г.Стоўбцы» інтэрактыўнай карты «Турфірма “Стаўбчаначка”». Створаная інтэрактыўная карта – гэта своеасаблівая камбінацыя віртуальных падарожжаў, якая ўключае сямнаццаць краязнаўчых маршрутаў, накіраваных на паслядоўнае азнаямленне дзяцей з родным горадам. Эксурсійныя маршруты дапоўнены графічнымі відэа і аўдыя матэрыяламі. Гэты інтэрактыўны дапаможнік стаў запатрабаваным не толькі сярод выхаванцаў, іх бацькоў і педагогаў раёна, але і зацікавіў карэспандэнтаў пазнавальнай турыстычнай праграмы тэлеканала БТ «Маршрут построен».

Як гэта адбылося, вы зможаце убачыць тут.