ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦУ!!!!

01.09.2020
Дыпломам IIІ ступені ў 3-й узроставай катэгорыі ўзнагароджаны Максім Губанаў, навучэнец ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Стоўбцы” (кіраўнік Алена Раманаўна Шабуня).

Фіналіст Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, сертыфікатамі на адну змену ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубронак”, а таксама памятнымі падарункамі.

Тэлеверсію фіналу можна ўбачыць 6 верасня ў Дзень беларускага пісьменства на тэлеканале СТВ.

Мы ганарымся нашым ўдзельнікам, якія годна прадставіў Мінскую вобласць на рэспубліканскім конкурсе!

Віншуем юнага чытальніка і яго кіраўніка і жадаем далейшых творчых поспехаў!