З 19 па 23 верасня праходзіць Тыдзень роднай мовы

19.09.2022
Усе ўстановы адукацыі раёна далучыліся да разнастайных, цікавых, незвычайных мерапрыемстваў Тыдня. Выставы, акцыі, прэзентацыі, марафоны, інтэрактыўныя гульні, экскурсіі, сустрэчы, анлайн-акцыі, фэсты, квэст-гульні, вэб-квэсты. Мэта Тыдня роднай мовы - далучаць дзяцей да багацця беларускай мовы, фармiраваць каштоўнасныя адносiны да яе; выхоўваць патрыятычныя пачуццi; пачуццi любовi да роднага краю і гонару за яго; маральныя якасцi беларусаў: дабрыню, спагадлiвасць, працавiтасць, гасцiннасць, сумленнасць; удасканаленне моўнай кампетэнтнасцi навучэнцаў.