У госці да Якуба Коласа

02.11.2021

Калі жыць на радзіме Якуба Коласа, значыць  добра ведаць яго спадчыну і мясціны, дзе нарадзіўся паэт. У мемарыяльнай сядзібе "Альбуць" 17 выхаванцаў АЛ "Дружба" Заямнаўскай сярэдняй школы Стаўбцоўскага раёна  гасцінна сустрэла Софья Пятроўна Міцкевіч, якая распавядала пра жыццё сям'і і самаго маленькага Кастуся. Вучні разам з экскурсаводам чыталі "мой родны кут" і "чым жа рэчка Костуся займае", збіралі грыбы ў кошык у інтэрактыўнай гульні. Дакрануліся да векавых разгалістых дубоў, пад якімі ў свой час гуляў Кастусь з братамі.

IMG-8114c2cf2e77f194fbbabdc004de3320-V
IMG-bddef0e113749841c5636ca704b75459-V
IMG-f94d8953d9471fcfdbc124084bd8f33c-V
поделиться в: