Оздоровление

Каникулы без дыма и огня

23.06.2020

В июне детские оздоровительные лагеря с дневным пребыванием приняли участие в ежегодной профилактической акции «Каникулы без дыма и огня», направленной на предупреждение детского травматизма, пожаров и гибели детей от них в летний каникулярный период.

В рамках акции с детьми с соблюдением санитарных требований проведены профилактические занятия с использованием дидактических материалов, сценариев мероприятий, наглядно-изобразительной продукции, переданных работниками районного отдела по чрезвычайным ситуациям.

О правилах безопасного поведения ребятам напоминали во время минуток безопасности, бесед «Не шути с огнём!», «Помощь при тепловом ударе», «Опасные встречи», конкурсов «Путешествие в страну огня», «Я б в спасатели пошёл…», викторин «20 вопросов и ответов», «МЧС помощь рядом», игровых практикумов «Как избежать опасности?», «Один дома», квест-игры «Шифр 112».

Познавательные мероприятия проводились с использованием материалов, размещённых в журнале для детей и подростков «Юный спасатель».

Популярностью в лагерях пользовались конкурсы рисунков на бумаге и на асфальте «Безопасные каникулы», «Рисуем книжку-малышку «Служба спасения».

Не обошлось без учебных эвакуаций «Пожарный переполох».

В оздоровительном лагере «Вясёлка» Засульской средней школы прошёл тематический день «Моя безопасная среда», где ребята были обучены мерам пожарной безопасности, провели сюжетно-ролевую игру «С огнём шутить нельзя», посмотрели и обсудили видеоролик «Пожарная безопасность». Проведено учебное занятие по эвакуации детей из помещения в случае пожара. Во время спортивного часа  проведена эстафета «Юные пожарные». Ребята своими руками изготовили буклет «Моя ответственность». В конце дня ребятам была вручена памятка МЧС РБ «Каникулы без дыма и огня».

В оздоровительном лагере «Солнышко» Деревнянской средней школы организована акция «Безопасность при любой погоде».

В оздоровительном лагере «Дружба» Заямновской средней школы интерактивную  игру провела инспектор РОЧС Салей О.Е. 

Беларусь против табака

23.06.2020

В период с 31 мая по 21 июня 2020 года учреждения образования приняли участие в республиканской антитабачной информационно-образовательной акции «Беларусь против табака».

На базе ГУО «Столбцовский центр творчества детей и молодёжи» организована выставка творческих работ учащихся «Дыши свободно!». На сайте учреждения размещены тематические видеоролики.

В 23 детских оздоровительных лагерях района в данный период проведены:

распространение буклетов, листовок о вреде курения среди учащихся, их законных представителей;

выставки тематической литературы;

с учётом санитарных рекомендаций организованы встречи с сотрудниками РОЧС, РОВД, медицинскими работниками;

тематические Дни здоровья «Молодежь – здоровье – жизнь»;

беседы «Скажи сигарете «НЕТ!», «Беларусь против табака», «Сигарета – атомный реактор!?»;

конкурсы и выставки тематических рисунков, плакатов, коллажей;

рисунки на асфальте «Курению – бой!»;

брейн-ринги «Скажи волшебное слово «нет», «Здоровье – залог красоты»;

квест –игра «Вредным привычкам – НЕТ!»;

театрализованная программа  «Я против курения»;

спортивно-развлекательные программы «Все вместе», «Спорт любить – крепким и здоровым быть», «Много у нас развлечений – НЕТ вредным привычкам»;

флешмобы «Мы за здоровый образ жизни», «МЫ – ПРОТИВ!» и другие мероприятия антитабачной направленности.

“Вясёлы вулей”

22.06.2020

   Аздараўленчы лагер “Вясёлы вулей” Дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс “Залужскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” працаваў з 1 чэрвеня па 20 чэрвеня 2020 года. У лагеры адпачывалі 20 дзяцей з ліку вучняў установы адукацыі з 1 па 7 клас. Дзеці былі падзелены на два рознаўзроставыя атрады “Сонейка” і “Кнопкі”.

          Работа лагера "Вясёлы вулей" была  накіравана на фарміраванне навыкаў ЗЛЖ,   рэалізавалася праз удзел установы адукацыі ў раённым праекце “Школа – тэрыторыя здароўя”.

          Першы дзень меў назву “Дзень сяброўства”. Хоць вучні і ведаюць адзін аднаго, але нялішнім было яшчэ раз пазнаёміцца: расказаць пра свае захапленні, правілы арганізацыі вольнага часу, размеркаваць абавязкі ў лагеры, падзяліцца на атрады. Вучні з творчасцю падышлі да афармлення атрадных вугалкоў, абранню назвы атрада, стварэння камфорту ў класным пакоі.  Калектыўная дыстанцыя “Сяброўскі экспрэс” сабрала аматараў спорту і здаровага ладу жыцця ў спартыўнай зале  на эстафеты хуткасці, лоўкасці, пазітыўных эмоцый. Гутарка “Мае лепшыя сябры” была накіравана на фарміраванне паняцця сяброўства як найлепшай маральнай якасці. Дзіцячая творчасць праявілася ў малюнках “Сяброўства яркія моманты”, якія былі змешчаны на вернісажы. Пасля абеду дзяцей чакала данс-тэрапія: танцавальная праграма “Танцуй як я, танцуй лепш за мяне”.  

          У другі дзень   дзеці сталі ўдзельнікамі  школы здароўя “Падарожжа па гораду Здаравейку”. У час вандроўкі вучні вучыліся клапаціцца пра сваё здароўе, шляхі атрымання добрага настрою. Гутарка “Дык вось ты якая, каша!” папоўніла веды вучняў пра карысны прадукт, яго гісторыю, карысныя якасці, правілы ўжывання з іншымі прадуктамі. Гульні на свежым паветры спрыялі бадзёрасці, рухальнай актыўнасці.

         Трэці дзень – “Дзень добрых адносін”. Гутарка “Давайце пазнаёмімся” спрыяла выяўленню хобі дзяцей, іх зацікаўленасцю рознымі галінамі навукі, творчасцю. Гульня “Камплімент” дазволіла вызначыць назіральнасць дзяцей у адносінах да іншых. Прэзентацыя “Здароваму ўсё здорава” яшчэ раз акрэсліла шляхі выканання правіл здаровага ладу жыцця, а гульнявая эстафета “Алімпіец” выявіла   вынослівасць, спрыт дзвюх каманд – “Смелыя” і “Хуткія”.

          “Здаровы я- здаровая краіна” – тэматыка  чацвёртага  дня. Зранку праведзена апытванне “Якія спартыўныя дасягненні ўнесены ў Кнігу  Гінеса?”. Затым дзеці сталі ўдзельнікамі  гульні “Вас выклікае спартландыя”. Актыўнымі ўдзельнікамі спартыўнага спаборніцтва сталі

Хука Сяргей, Мухін Сяргей, Паўчэнец Раман. Па выніках дня створана Кніга гонару і спартыўных дасягненняў лагера.

          “Дзень адной казкі” атрымаўся цікавым і займальным. Дзеці пазнаёміліся з французскім аўтарам Антуанам  Экзюперы і яго фантастычным творам – казкай “Маленькі прынц”. Гадзіна зносін “Якім быць чалавеку на Зямлі?”  вызначыла асноўныя пастулаты казкі. Творчая майстэрня “Маленькі прынц” выявіла здольных мастакоў і  лепшчыкаў. Як выснова з казкі стаў вернісаж малюнкаў “”Мой свет – мая планета”.

     “Ніхто не забыты, нішто не забыта” –  дзень прысвечаны 75-годдзю  Вялікай Перамогі.  Віктарына “Знамянальныя даты РБ” узнавіла значныя падзеі, якія вызначыў беларускі народ. Прагляд прэзентацыі “Памяць народная”, гутарка па тэме ўзнавілі веды пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Экскурсія на месца бою каля вёскі Казейкі ў чэрвені 1941 года дазволіла пазнаёміцца з трагічнымі старонкамі гісторыі вёскі, з работай піянераў у наш час, з імёнамі загінуўшых байцоў – Мірсалікава Мірсадыка і Гусеўскага Барыса, чые імёны насяць атрады піянерскай дружыны “Пунсовыя ветразі”  нашай УА. Дзеці наведалі  помнік “Смуткуючая маці”, дзе правялі добраўпарадкаванне тэрыторыі.

“Дзень здаровага харчавання”    працягнуў знаёмства дзяцей з правіламі здаровага ладу жыцця. Занятак “Азбука харчавання” раскрыў сакрэты здаровага і шкоднага харчавання, віктарына “Усё пра вітаміны” дазволіла даведацца пра ўзровень ведаў выхаванцаў па гэтым накірунку. А прэзентацыя “Фаст-фуд: за і супраць” паставіла фінальную кропку ў веданні  правіл здаровага харчавання.

 Восьмы  дзень аздараўлення – “Дзень бяспекі”.   У час летняга аздараўлення вялікая ўвага надаецца правілам паводзін дзяцей на вадзе, у лесе, на дарозе. Занятак “Месцы асаблівай небяспекі” дазволіў паўтарыць і сканцэнтрыравацца на траўматычных сітуацыях і месцах, дзе могуць апынуцца дзеці і вызначыць шляхі выхаду з іх. На школьнай пляцоўцы дзеці прынялі ўдзел у гульні –арыентацыі “ Пляцоўка ПДР”, дзе паўтарылі асноўныя правілы руху па дарозе, значэнні дарожных знакаў. Конкурс “Веласіпед.бай” вызначыў лепшага ездака на веласіпедзе па школьнай пляцоўцы ПДР.

У сугучнасці з назвай лагера “Вясёлы вулей” прайшла гутарка–прэзентацыя “З жыцця пчол”, прагляд дакументальнага фільма. Дзеці даведаліся пра жыццё пчол, шляхі атрымання мёду, карысць гэтага прадукта, яго лекавыя якасці.Творчая майстэрня дазволіла крэатыўна замацаваць атрыманыя веды – з’явіліся фігуркі пчол, соты, вуллі з паперы, прыродных і пластыкавых матэрыялаў.

“Дзень чысціні” пачаўся з гутаркі “Хваробы брудных рук”. Гэта тэма стала актуальнай у перыяд пандэміі. Дзеці вызначылі правілы мыцця рук, стварылі бюлетэнь “Як правільна мыць рукі”. Затым быў праведзены занятак-практыкум “Чысціня ў пакоі”. Вучні даведаліся пра правілы навядзення парадку ў пакоі, правілах складвання і захавання рэчаў, аб сухой і вільготнай уборцы памяшканняў, праветрыванні. Атрыманыя веды замацавалі на практыцы. “Утульны школьны двор” – акцыя па добраўпарадкаванні тэрыторыі школы таксама спрыяла замацаванню тэматыкі чысціні.

Праявіць свае таленты, раскрыць здольнасці дазволіў “Дзень  зорак”. Дзеці загаддзя падрыхтавалі песні, вершы, танцавальныя кампазіцыі, касцюмы, якія былі прадэманстраваны падчас канцэрта “Таленты “Вясёлага вулля”.

Яркай і запамінальнай стала праграма “Лета на здароўе!”, падчас якой дзеці змагаліся за званне дружнай каманды ў конкурсах, якія адлюстроўвалі летні адпачынак: пераход па “балоту”, “Збіранне грыбоў”, “Гусеніца”, “Вадапой” і інш.  Дапоўнілі праграму танцы і музычныя перапынкі. Лёгка, задорна, весела праляцеў час адпачынку.

          Трынаццаты дзень – дзень творчасці і фантазіі – “Дзень арыгамі”. Пачаўся ён з гадзіны зносін “Хобі павінен мець кожны”, дзе дзеці даведаліся пра хобі знакамітых людзей, расказалі пра свае інтарэсы, захапленні   родных і бацькоў. У час правядзення майстар-класа па вырабу птушак, жывёл, кветак былі створаны калектыўныя работы “Наша клумба”, якія ўпрыгожылі атрадныя пакоі.

       Спорт і здароўе – асноўныя прыярытэты аздараўленчай дзейнасці ў летні перыяд. “Дзень вялікіх эстафет” адкрыў перад дзецьмі гісторыю алімпійскіх гульняў, іх сімвалы і знакамітых спартсменаў. Калажы “Віды спорту” згуртаваў каманды на стварэнне  яркіх спартыўных справаздач. Спартландыя “Вясёлыя эстафеты” дазволіла выявіць лепшых спартсменаў – Рыштоўскага Станіслава, Мхаян Амалію, Ярмака Станіслава, Налівайка Анастасію, Грынько Аліну.

      У наступны дзень дзеці пазнаёміліся з народным каляндаром беларусаў. Вызначалі на народных прыкметах надвор’е, прагназавалі яго на будучыя дні. Удзельнічалі ў конкурсе прыказак і прымавак, пагаворак, прысвечаных летнім месяцам, працы, сяброўству. Цікавыя народныя гульні : “Вожык і мышы”, “Запляціся, пляцень”, “У Мазаля”, “Жмуркі”, “Пярсцёнак”, “Грушкі” – падарылі зарад весялосці, бадзёрасці, добрага настрою.

      Дзень шаснаццаты – “Дзень роднай зямлі”. Гутарка-падарожжа “Мая родная вёска” дапамагла дзецям успомніць любімыя месцы ў вёсцы, знакамітых землякоў, вяскоўцаў. Дзеці давалі тлумачэннее назвам вуліц, прыдумвалі свае назвы. На малюнках перадалі найлепшыя краявіды малой радзімы, сваімі аповедамі выказалі любоў да роднай зямлі ў гэты знамянальны год.   

         “Дзень рабінзонаў” пазнаёміў выхаванцаў са знакамітай кнігай Д.Дэфо “Рабінзон Круза”. Змест кнігі, жыццё галоўнага героя твора натхнілі на правядзенне практычных заняткаў:  “Як арыентавацца па компасу?”,  “Правілы турыста”, у час якіх вучні арыентаваліся па тэрыторыі школы з дапамогай компасу, запаміналі правілы развядзення вогнішча,  правілы харчавання, збору грыбоў і ягад, бяспечных паводзін пры стыхійных бедствах.

          Дзень развітання  стаў  падставай для стварэння калектыўная працы “Мой самы запамінальны дзень у лагеры”, дзе дзеці пры дапамозе аплікацый, малюнкаў выказалі свае ўражанні ад аздараўлення і самых яркіх момантах. Былі вызначаны лепшыя ўдзельнікі мерапрыемстваў лагера, арганізатары песенных, танцавальных конкурсаў, памочнікі выхавальнікаў, якія адзначаны падзякамі. Напрыканцы дзеці стварылі далоні добрага настрою, каб з карысцю правесці гэта лета.

        У час работы аздараўленчага лагера “Вясёлы вулей” вольны час дзяцей быў добра арганізаваны, выхаваўчыя мерапрыемствы садзейнічалі іх фізічнаму аздараўленню, эмацыянальнаму і інтэлектуальнаму развіццю, выхаванню грамадзяніна і патрыёта сваёй Радзімы.