Дзень роднай мовы

21.02.2020
21 лютага 2020 года ўстановы адукацыі нашага раёна далучыліся да святкавання Дня роднай мовы. Цікавыя і змястоўныя мерапрыемствы падрыхтавалі для навучэнцаў педагогі.

У многіх установах адукацыі адчуванне свята пачалося з самага ранку. Педагогі, дзеці і іх бацькі віталіся па-беларуску, ранішняя гімнастыка складалася з беларускіх народных рухомых гульняў.  Выхавацелі расказалі дзецям пра творчасць беларускіх паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа ў суправаджэнні прэзентацыі. Былі праведзены гульні "Скажы па-беларуску", “Знаўцы беларускай мовы”, “Падарожжа па краіне беларусаў”, конкурсныя праграмы “Магутнае слова, ты, роднае слова” , “Беларуская мова – крыніца надхнення”, “Гімн роднай мове”, “Таямніцы роднай мовы” , “Я прыгадваю вёскі дымныя…”, “Мова народа – яго святыня…”, лінгвістычнае свята “Пагуляем у роднае слова”, ”Знаўца мовы”, “Падарожжа па краіне Мовазнавіі”,  выставы, гутаркі “Падарожжа ў мінулае”, інфармацыйныя стэнды “Размаўляй са мной па-беларуску”., інформ-дайджэст “21 лютага – Дзень роднай мовы”, акцыя “Гаворым па-беларуску”, інтэрв’ю “Самае цікавае слова на беларускай мове”, КВЗ “Знатакі роднай мовы”, экскурсія ў філіял Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, класная гадзіна “Багата, родная ты мова!..”, інфармацыйная гадзіна “Наша родная, беларуская мова”, віктарына-літаратурны лабірынт “Родная мова- крыніца натхнення”, турнір знаўцаў роднай мовы “У роднай мовы – роднае карэнне”,  літаратурная гасцёўня “Мова родная – мова свята…”. Навучэнцы глядзелі мультфільмы на беларускай мове.

У некаторых установах адукацыі  гучалі песні на беларускай мове, настаўнікаў перад вучэбнымі заняткамі сустракалі будучыя выпускнікі 11 класа, віншавалі са святам і ўручалі карткі з выказваннямі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў пра родную мову.

            Выхаванцы і навучэнцы атрымалі шмат станоўчых эмацый і пазітыўны настрой на ўвесь дзень. Беларуская  мова патрэбна нам, беларусам, як зярняткі для мукі, як зоркі для неба, як нектар для кветак. Наша мова – гэта беларускае золата без кошту.