Ганарусь Стаўбцоўскім краем

26.03.2022
Стварыць умовы для творчага самавыяўлення, самарэалізацыі вучняў І-ІV класаў, развіцця іх тэатральных здольнасцяў, актывізацыі работы тэатральных калетываў вучняў пачатковых класаў, менавіта з гэтай мэтай, 26 сакавіка 2022 года на базе ДУА“Сярэдняяя школа №4 г.Стоўбцы” у рамках Дзен творчасці “Ганарусь Стаўбцоўскім краем” прайшоў раённы конкурс тэатралізаваных, лялечных пастановак “Фестываль беларускай народнай казкі, пастаноўкі паводле твораў беларускіх пісьменнікаў».

Кожны тэатральны калектыў вучняў пачатковых класаў устаноў адукацыі Стаўбцоўскага раёна  прадстаўляў пастаноўкі па матывах беларускіх народных казак. Вучні другога класа сярэдняй школы № 4 г.Стоўбцы падрыхтавалі тэатралізаваны ўрывак з паэмы Я.Коласа “Новая зямля”.

Вучні з задавльненнем  дэманстравалі сваё акцёрскае майсэрства, рэжысерскае ўвасабленне пастноўкі.