"Туды, дзе неба з долам абняліся як браты..."

06.08.2022
6 жніўня ў мемарыяльнай сядзібе «Смольня» філіяла «Мікалаеўшчына» Дзяржаўнага літаратурнага музея Якуба Коласа адбылося літаратурна-музычнае свята да 110-годдзя першай сустрэчы Якуба Коласа і Янкі Купалы.

Свята сабрала людзей, неабыякавых да творчай спадчыны нашых класікаў літаратуры. У асаблівай даверліва-сяброўскай атмасферы адбылася творчая сустрэча з паэтамі-землякамі Якуба Коласа. Прыемна адчуваць сувязь часоў, гісторычнай спадчыны, перададзенай нам, нашчадкам, з вялікай любоўю.

Цеплая сяброўская сустрэча нікога не пакінула раўнадушным!